Гелена Сівіцкая
Гелена Сівіцкая
I
Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі нарадзіўся ў Валожыне 10.III.1865 г. Бацькі: Пётр і Людвіка з Емільянскіх, сялянскага паходжання, валодалі гаспадаркай у некалькі гектараў і хатаю ў Валожыне па вуліцы Віленскай, цяпер — Савецкая, № 49. Бацька працаваў кухарам у валожынскім маёнтку графа Тышкевіча, а маці займалася гаспадаркаю. Бацькі таты памерлі рана, пакінуўшы адзінага дзесяцігадовага сына Уладзіслава, які рос, выхоўваўся і вучыўся пры цётцы Юзэфе Емільянскай у Валожыне.
У 1892 г. ажаніўся з Антанінай Вайцяхоўскай і ў тым годзе пачаў пісаць вершы. У 1894 г. стаў працаваць у валожынскім маёнтку графа Тышкевіча аб’ездчыкам, а пасля, праз некалькі гадоў працы, дарос да ляснічага і на гэтай пасадзе працаваў у Валожыне, Сужанах і Ашмянах у таго самага гаспадара. У 1934 г. пайшоў на пенсію. За саракагадовую працу ў якасці пенсійнай узнагароды атрымаў ад Тышкевіча кавалак зямлі ў Шашэльгішках (Немянчынская гміна Віленскага павета). Бацька працаваў да глыбокай старасці, бо меў вялікую сям’ю: дзесяць дзяцей, якіх трэба было гадаваць, і ўнукаў. Жыццё закончыў у Шашэльгішках 30 верасня 1939 года. Пахаваны на могілках у Сужанах (той жа воласці і гміны).
Увесь час, пачынаючы з 1892 г., пісаў вершы, якіх сабралася шмат. Але ў час вайны многа іх панішчылася. У мяне захавалася нямала вершаў, напісаных пры розных акалічнасцях у 1932–1933 гг. (нумары ад 1013 да 1064)…
Я апекавалася бацькам да апошніх гадоў яго жыцця, а пасля смерці даглядала маці. Прывезла яе да сваякоў у Польшчу ў 1958 г.; памерла яна 6 чэрвеня 1964 г. ва ўзросце 94 год.
6. I.1966 г.
Более 800 000 книг и аудиокниг! 📚
Получи 2 месяца Литрес Подписки в подарок и наслаждайся неограниченным чтением
ПОЛУЧИТЬ ПОДАРОКЧитайте также
ГЕЛЕНА СІВІЦКАЯ. ЖЫЦЦЯПІС МАЙГО БАЦЬКІ
ГЕЛЕНА СІВІЦКАЯ. ЖЫЦЦЯПІС МАЙГО БАЦЬКІ Гелена Уладзіславаўна Сівіцкая — малодшая дачка Старога Уласа, якая жыла з ім да яго смерці ў 1939 годзе. «Жыццяпіс» склалі лісты Г. Сівіцкай 1966–1967 гг. да літаратуразнаўца Г. Каханоўскага ў адказ на яго просьбу рассказань пра бацьку.
«Откровения» обер-шпиона Гелена
«Откровения» обер-шпиона Гелена Но тут в наше путешествие по следам Мартина Бормана вновь вмешается политика. Причем в совершенно неожиданной форме.Его имя — Рейнгард Гелен. Всю жизнь он старательно избегал какого бы то ни было паблисити, нигде и никогда не выступал